Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 62 01.10.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Будынак былога камерцыйнага вучылішча" па вул. Леніна, 104 у г. Слуцку Слуцкага раёна Мінскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 кастрычніка 2021 г. № 62

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога камерцыйнага вучылішча» па вул. Леніна, 104 у г. Слуцку Слуцкага раёна Мінскай вобласці

На  падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога камерцыйнага вучылішча» па вул. Леніна, 104 у г. Слуцку Слуцкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр А.М.Маркевіч

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

01.10.2021 № 62

 

ПРАЕКТ

зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога камерцыйнага вучылішча» па вул. Леніна, 104 у г. Слуцку Слуцкага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект  зон  аховы  нерухомай  матэрыяльнай  гісторыка-культурнай  каштоўнасці

«Будынак былога камерцыйнага вучылішча» па вул. Леніна, 104 у г. Слуцку Слуцкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.«Будынак былога камерцыйнага вучылішча» па вул. Леніна, 104 у г. Слуцку Слуцкага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка- культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000666 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 г. № 607 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».

3.Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны  цэнтр  «Рэстабіліс»  па  заказе  адкрытага  акцыянернага  таварыства «Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга «Інстытут Белдзяржпраект».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту, з улікам горадабудаўнічага праекта «Генеральны план г. Слуцка Мінскай вобласці. Карэкціроўка», распрацаванага навукова-праектным рэспубліканскім унітарным    прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА».

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы культурнага пласта (слоя).

7.Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца. Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА

8.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная  зона) вызначана, зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе захавання з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Плошча ахоўнай зоны складае 1,0 га.

9.Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 1 (53°01'11.32''; 27°32'36.28'') да паўднёва-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Леніна да кропкі 2 (53°01'12.66''; 27°32'33.20'');

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 2 уздоўж паўднёва-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Леніна да кропкі 3 (53°01'16.12''; 27°32'38.17'');

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 3 у створы з паўднёва-заходнім фасадам будынка па вул. Леніна, 18 да кропкі 4 (53°01'14.58''; 27°32'41.19'');

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 4 да кропкі 1.

10.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і архітэктурным рашэннях, без распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленным парадку навукова-праектнай дакументацыі;

правядзенне работ на культурнай каштоўнасці (гістарычна каштоўная забудова – будынак цэха па вул. Леніна, 116), якімі прадугледжаны змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і гістарычным архітэктурным рашэннях дадзенага будынка, з мэтай забеспячэння цэласнага ўспрымання гістарычнай забудовы, у тым ліку будынка гісторыка-культурнай каштоўнасці, і выключэння пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка- культурнай каштоўнасці, гістарычна каштоўных будынкаў і не ўлічвае характар гістарычнага асяроддзя;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку, без выкарыстання традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў і без уліку характару гістарычнага асяроддзя, у тым ліку узвядзенне аб’ёмных канструкцый (альтанкі, пергалы і іншыя аналагічныя аб’екты);

правядзенне работ па рэканструкцыі дысгарманічнай забудовы з павелічэннем іх аб’емна прасторавага рашэння.

11.Рэкамендуюцца работы па дэмантажу дысгарманічнай забудовы і дысгарманічнай агароджы з бетонных блокаў.

ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12.Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гістарычнага маштабу забудовы, размешчанай у непасрэднай блізкасці ад гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў двух рэжымаў утрымання.

13.Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання вызначаны на паўднёвым захадзе ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 0,80 га.

14.Мяжой тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 1 (53°01'11.32''; 27°32'36.28'') у створы з паўднёва-заходнім фасадам будынка па вул. Леніна, 116 да праезнай часткі вул. Леніна да кропкі 2 (53°01'12.66''; 27°32'33.20'');

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 2 уздоўж паўднёва-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Леніна да перакрыжавання з праезнай часткай 2-га зав. Карла Лібкнехта да кропкі 10 (53°01'09.85''; 27°32'29.19'');

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 10 па праезнай частцы 2-га зав. Карла Лібкхнехта праз кропку 9 (53°01'9.53''; 27°32'29.09'') да кропкі 8 (53°01'08.96''; 27°32'32.71'');

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 8 у створы з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі 1.

15.Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання вызначаны на паўднёвы ўсход ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 0,93 га.

16.Мяжой тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 1 па паўднёва- ўсходняй мяжы ахоўнай зоны да кропкі 4 (53°01'14.58''; 27°32'41.19'');

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 4 у створы з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі 5 (53°1'13.26''; 27°32'44.04'');

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 5 да кропкі 6 (53°01'09.84''; 27°32'39.00'');

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 6 да кропкі 1.

17.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, у тым ліку рэканструкцыя існуючай забудовы, вышэй за два паверхі (вышэй 8 м ад узроўню зямлі да вышэйшай адзнакі даху);

правядзенне работ па рэканструкцыі на тэрыторыі першага  ўчастка  зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання дысгарманічнага будынка былой прахадной кансервавага завода, акрамя яго дэмантажу;

правядзенне работ па рэканструкцыі на тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання дысгарманічнай забудовы (будынкаў былых цэхаў кансервавага завода, агароджы з бетонных блокаў), акрамя іх дэмантажу;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

18.Участак зоны рэгулявання забудовы  другога  рэжыму  ўтрымання  вызначаны на поўдзень ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча тэрыторыі ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,53 га.

19.Мяжой участка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 1 па паўднёва- заходняй мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі 6;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 6 у створы з паўднёва-ўсходняй мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да праезнай часткі 2-га зав. Карла Лібкнехта да кропкі 7 (53°01'08.26''; 27°32'36.77'');

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 7 уздоўж праезнай часткі 2-га зав. Карла Лібкнехта да кропкі 8 (53°01'08.96''; 27°32'32.71'');

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 8 па паўднёва- ўсходняй мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі 1.

20.На тэрыторыі ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за пяць паверхаў (вышэй 15 м ад узроўню зямлі да вышэйшай адзнакі даху);

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

21.Зона аховы культурнага пласта (слоя)  гісторыка-культурнай  каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) супадае з ахоўнай зонай.

22.Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога камерцыйнага вучылішча» па вул. Леніна, 104 у г. Слуцку Слуцкага раёна Мінскай вобласці

СХЕМА

зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці


Другие НПА

Решение Барановичский горисполком №2636 от 25.10.2021 О минимальном количестве рабочих дней для участия безработных в оплачиваемых общественных работах в 2022 году Решение Малоритский райисполком №1341 от 26.10.2021 Об установлении брони нанимателям для приема на работу граждан на 2022 год Решение Барановичский райисполком №1271 от 01.11.2021 Об установлении средних нормативов потребления тепловой энергии на подогрев воды Решение Барановичский райисполком №1272 от 01.11.2021 Об установлении средних нормативов потребления тепловой энергии на отопление Решение Ганцевичский райисполком №1044 от 29.10.2021 Об установлении брони нанимателям на 2022 год Решение Дрогичинский райисполком №1424 от 25.10.2021 Об установлении брони на 2022 год Решение Барановичский райисполком №1273 от 01.11.2021 О возмещении затрат на строительство объектов распределительной инженерной и транспортной инфраструктуры Решение Барановичский райисполком №1274 от 01.11.2021 Об изменении решения Барановичского районного исполнительного комитета от 14 декабря 2020 г. № 1664 Решение Ельский райисполком №1120 от 02.11.2021 Об утверждении Инструкции о порядке выплаты единовременного пособия в случае смерти государственного служащего Решение Докшицкий райсовет №153 от 26.10.2021 Об изменении решения Докшицкого районного Совета депутатов от 30 декабря 2020 г. № 110